Беларусь на 77-й пазіцыі ў абноўленым рэйтынгу ФІФА



Футбольная зборная Беларусі ў травеньскім рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола займае 77-е месца, як і месяц таму. За мінулы месяц каманда Аляксандра Хацкевіча матчаў не праводзіла і мае ў сваім актыве 465 ачкоў.

Бліжэйшыя кантрольныя матчы Беларусь правядзе у канцы траўня на выездзе супраць удзельнікаў чэмпіянату Еўропы 2016. На 27 траўня прызначаная сустрэча ў Белфасце з камандай Паўночнай Ірландыі, на 31 траўня – у Корке са зборнай Ірландыі.

[manual_related_posts]