Беларусь перамагла Італію 6:5



Беларуская зборная па пляжным футболе перамагла на хатнім этапе Еўралігі.

Беларусы паслядоўна адолелі дружыны Турцыі – 9:4, Польшчы – 5:4 і Італіі – 6:5. Беларусь набрала 7 ачкоў (3+2+2) і заняла першае месца.

Апошні паядынак з апенінцамі складваўся вельмі драматычна. Цягам гульні беларусы саступалі 1:4, але здзейснілі эфектны камбэк і урэшце перамаглі ў авертайме.

MVP менскага турніру названы беларус Ігар Брыштэль. Лепшым бамбардзірам стаў Ілля Савіч, які аформіў па хет-трыку ў браму Польшчы і Італіі.

Зборная Беларусі выйшла ў Суперфінал Еўралігі. 

Беларускае Радыё Рацыя