Беларусь прайграла Тунісу



Гандбольная зборная Беларусі няўдала стартавала на міжнародным традыцыйным турніры Yellow-Cup, што праходзіць у швайцарскім горадзе Вінтэртур. У першым паядынку яна прайграла дружыне Тунісу – 30:34. Першы тайм беларукая каманда выглядала лепш і выйграла 17:14, а ў другім здарыўся сур’ёзны правал. 3 студзеня Беларусь сустрэнецца з Швайцарыяй. У першы дзень швайцарцы адолелі славакаў – 31:29.

Турнір на “Жоўты кубак” ёсць генеральнай рэпетыцыяй для каманды Юрыя Шаўцова перад чэмпіянатам свету, што пройдзе ў Катары і дзе беларусы стартуюць 16 студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя