Беларусь прыме ў верасні два чэмпіянаты Еўропы па водналыжным спорце



Беларусь прыме ў верасні 2019 года дарослы і юніёрскі чэмпіянаты Еўропы па водных лыжах, паведамілі ў федэрацыі гэтага віду спорту. Спаборніцтвы сярод вядучых спартоўцаў адбудуцца 6-8 верасня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па водналыжным спорце ў пасёлку Воўчкавічы пад Менскам. Тут жа праз тыдзень, 13-15 верасня, пройдзе юніёрскае кантынентальнае першынство.

Экіпаж „МАЗ-СПОРТаўта” фінішаваў трэцім на чарговым этапе ралі „Шаўковы шлях”

Экіпаж „МАЗ-СПОРТаўта” пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча фінішаваў трэцім на пятым этапе ралі „Шаўковы шлях”. Агульная працягласць маршруту Улан-Батар – Мандалгобі склала 365 км. Экіпаж капотнага МАЗа пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча пераадолеў маршрут з адставаннем у 6 хв. 52 сек. ад расейскага грузавіка „КамАЗ-майстар”, якім кіраваў Андрэя Каргінава лідара гэтага этапу. Другім да фінішу прыехаў таксама расейскі гоншчык Антон Шыбалаў. У агульным заліку грузавікоў пасля пяці этапаў лідзіруе капотны МАЗ Сяргея Вязовича.

Беларускія баскетбалісткі саступілі Італіі на ЧЕ і будуць змагацца за захаванне прапіскі ў элітным дывізіёне

Беларускія баскетбалісткі прайгралі Італіі на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (U-18) з лікам 57:96. Матч адбыўся ў Сараеве і прайшоў пад кантролем саперніц. Беларускі прайгралі падбор пад сваім шчытом. Найбольш выніковымі гульцамі сустрэчы сталі Франчэска Леанарда (15 ачкоў), у беларусак – Анастасія Галаўчынер (12 ачкоў). Беларускія баскетбалісткі выступяць у турніры за 9-16-е месцы і будуць змагацца за захаванне прапіскі ў дывізіёне А.

Андрэй Скабелка прызнаны найлепшым трэнерам Беларусі па выніках сезону

Па завяршэнні сезона „Прэсбол” правёў традыцыйные апытанне па вызначэнні найлепшага хакеіста і найлепшага трэнера Беларусі. У галасаванні ўдзельнічалі 96 спартовых журналістаў. Пераможцам прызнаны галоўны трэнер „Барыса” і нацыянальнай зборнай Казахстана Андрэй Скабелка, які паўтарыў з клубам рэкорд у КХЛ (выхад у чвэрцьфінал Кубка Гагарына) і які заваяваў у руля зборнай Казахстана золата хатняга чэмпіянату свету ў дывізіёне 1А. Найлепшым хакеістам Беларусі стаў нападнік „Йокерыта” і нацыянальнай зборнай Беларусі Джэф Плат.

„Уімблдон”. Халеп выйшла ў фінал

Румынка Сімона Халеп прабілася ў фінал „Уімблдона”. У паўфінальным матчы яна перамагла ўкраінку Эліну Світоліну – 6:1, 6:3. У фінале Халеп пазмагаецца з Серэнай Уільямс, якая адолела Барбару Стрыцаву.

Беларускае Радыё Рацыя