Беларусь сустрэнецца з Габонам



Cтала ведама, што футбольная зборная Беларусі 30 сакавіка правядзе таварыскі матч з дружынай Габону. Сустрэча пройдзе на нейтральным полі – у турэцкім горадзе Белек. Трэба дадаць, што нацыянальная зборная Беларусі займае зараз толькі 101-е месца ў рэйтынгу ФІФА. Прадстаўнікі ж цэнтральна -заходняй Афрыкі размяшчаюцца ў сусветнай класіфікацыі куды вышэй – на 58-ым радку.

Беларускае Радыё Рацыя