Беларусь-Таджыкістан – 6:1



На “Барысаў-Арэне” футбольная зборная Беларусі 4 верасня дамаглася рэкорднай вікторыі ў сваёй гісторыі. У таварыскім спатканні ёй была разгромлена дружына Таджыкістану – 6:1. Ужо на 7-й хвіліне лік адкрыў Ігар Стасевіч. Трэба зазначыць, што госці за брутальны фол ужо ў дэбюце засталіся ў меншасці – быў выдалены іх гулец. Тым ня менш на 34-й хвіліне таджыкі здолелі параўняць становішча – вызначыўся Фахтулоеў. Але ў другім тайме беларусы цягам васьмі хвілін чатыры разы трапна бамбардавалі браму суперніка, забіваючы на кожны густ. Сяргей Карніленка (55-я хвіліна), Сяргей Крывец (59-я), Эдгар Аляхновіч (61-я), Сяргей Кісляк (63-я) накаўтавалі супернікаў. На полі часта саліраваў Крывец, які аддаў да ўсяго тры выніковыя перадачы. На 75-й хвіліне Ілья Алексіевіч усталяваў канчатковы лік – 6:1. Беларускае Радыё Рацыя