Беларусь у 2018 годзе прыме больш за 70 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў



Беларусь у 2018 годзе прыме больш за 70 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў. Пералік мерапрыемстваў зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 18 снежня 2017 года нумар 963, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У прыватнасці, з 1 па 9 студзеня пройдзе XIV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз кіраўніка Беларусі.

З 19 па 21 студзеня адбудзецца этап Кубка свету па веласіпедным спорце на трэку. Чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў пройдзе 21-29 ліпеня, чэмпіянат свету па верталётным спорце – 23-29 ліпеня.

На 15-20 жніўня запланаваны этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы „Чэлендж”. 27 жніўня – 4 верасня адбудзецца чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні сярод спартсменаў да 23 гадоў.

Менскі міжнародны паўмарафон пройдзе 6-12 верасня. Таксама на верасень запланавана правядзенне міжнароднага біятлоннага фестывалю „Гонка легенд” пад дэвізам „Зоркі біятлона за мір”.

belta.by