Беларусь займае другое месца ў медальным заліку зімовай Універсіяды



Беларуская каманда дзеліць другое месца з Аўстрыяй у медальным заліку XXIX зімовай Універсіяды ў Краснаярску.

У скарбонцы нашых студэнтаў-спартсменаў два залатыя медалі. У лыжнай акрабатыцы(фрыстайл) перамогу атрымала Аляксандра Раманоўская. Другі залаты медаль выйграны Арцёмам Башлаковым і Аляксандрай Раманоўскай у камандных скачках. Дзве залатыя ўзнагароды Аўстрыі прынесла гарналыжніца Джэсіка Гфрэрэр.

Першае месца ў медальным заліку ў атлетаў з Расеі, у актыве якіх пасля трох дзён спаборніцтваў 9 залатых, 11 сярэбраных і 9 бронзавых медалёў.

Зімовая Універсіяда ў Краснаярску завершыцца 12 сакавіка.

belta.by

[manual_related_posts]