Беларусь завяршае год на 76-м месцы рэйтынгу ФІФА



Зборная Беларусі займае 76-е месца ў снежаньскім рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе pressball.by.

За мінулы месяц беларускія футбалісты матчаў не праводзілі і засталіся на ранейшай пазіцыі, маючы ў сваім актыве 1317 ачкоў. У лістападзе падапечныя Ігара Крывушэнкі завяршылі сезон двума выязнымі перамогамі ў групавым этапе Лігі нацый – над Люксембургам (2:0) і Сан-Марына (2:0).

Апошні у 2018 годзе рэйтынг ФІФА ўзначальвае бронзавы прызёр чэмпіянату свету зборная Бельгіі, чэмпіён планеты каманда Францыі – на другой пазіцыі, трэцяе месца – у бразільцаў, віцэ-чэмпіёны свету харваты – на 4-м радку.

Топ-10 снежаньскага рэйтынгу ФІФА:

1. Бельгія – 1727 ачкоў, 2. Францыя – 1726, 3. Бразілія – ​​1676, 4. Харватыя – 1634, 5. Англія – ​​1631, 6. Партугалія – ​​1614, 7. Уругвай – 1609, 8. Швейцарыя – 1599, 9. Іспанія – 1591, 10. Данія – 1589.

З краін былога Савецкага Саюза вышэй за ўсіх знаходзіцца Украіна, у якой 28-е месца, гаспадар ЧС-2018 Расея займае 48-ю пазіцыю.

Наступны рэйтынг ФІФА апублікуе 7 лютага 2019 года.

zviazda.by