Беларуска Аліна Гарнасько заваявала бронзу на турніры ў Іспаніі



Беларуская грацыя Аліна Гарнасько заваявала бронзавую ўзнагароду ў практыкаванні са стужкай на этапе Гран-пры ў іспанскай Марбельі.

Беларуска змагла ўвайсці ў тройку прызёраў, набраўшы 17,500 бала. Перамагла ў гэтым відзе расіянка Аляксандра Салдатава – 19,200, якая заваявала золата і па выніках індывідуальнага мнагабор’я. Па суме выступлення ў чатырох відах Аліна Гарнасько заняла дзявятае месца. Не змагла выступіць у Марбельі лідар беларускай зборнай Кацярына Галкіна: яна вымушана была прапусціць этап Гран-пры з-за траўмы.

У спаборніцтвах юніёрак панавалі расійскія грацыі. Канкурэнцыю ім склала толькі беларуска Яна Стрыга. На яе рахунку серабро ў практыкаванні са стужкай, бронзавыя ўзнагароды ў практыкаваннях з мячом і булавамі, а таксама ў мнагабор’і.

Наступным значным этапам беларускай каманды па мастацкай гімнастыцы стане этап Кубка свету, які пройдзе з 7 па 9 красавіка ў італьянскім Пезара.

belta.by