Беларуская футбалістка памерла ў 28 гадоў



Ва ўзросце 28 гадоў памерла футбалістка мінскага клуба „Зорка-БДУ” Юлія Барысенка.

Паведамленне пра гэта было размешчанае на старонцы клуба ў сацыяльнай сетцы „УКантакце” позна ўвечары 23 ліпеня.

Яшчэ 21 ліпеня спартсменка выходзіла ў складзе каманды на матч чэмпіянату краіны супраць „Славянкі” і правяла на полі ўсе 90 хвілін. Сустрэча завяршылася з лікам 22:0 на карысць „Зоркі-БДУ”. Барысенка забіла адзін мяч.

Футбалістка нарадзілася 4 сакавіка 1990 года ў Таліне. Чэмпіён Беларусі (2015), уладальнік Кубка Беларусі (2010, 2015), Суперкубка Беларусі (2010, 2015, 2016), Кубка Расеі (2014), Суперкубка Расеі (2013). Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.

belapan.by