Беларуская лыжніца Дарʼя Далідовіч з’ехала з краіны



Беларуская лыжніца Дарʼя Далідовіч разам з сямʼёй уцякла з краіны праз боязь рэпрэсій, пасля таго як яе не дапусцілі да спаборніцтваў з прычыны палітычных поглядаў яе родных.

Цяпер Далідовіч знаходзіцца ў Польшчы, дзе яна спадзяецца працягваць трэніроўкі, паведаміў Reuters яе бацька і трэнэр – былы алімпіец Сяргей Далідовіч. Яны далі інтэрв’ю па відэасувязі.

У студзені агенцтва паведаміла, што 17-гадовай Дарʼі забаранілі ўдзельнічаць у спаборніцтвах, што, на думку Сяргея і яго дачкі, было выклікана ягоным удзелам у вулічных пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

Фота: facebook.com

[manual_related_posts]