Беларуская маладзёжка разграміла каманду Ірляндыі на чэмпіянаце Еўропы



Баскетбалісткі маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) перамаглі ў трэцім матчы чэмпіянату Еўропы (дывізіён 2) у ізраільскім Эйлаце.

Сваю трэцюю вікторыю запар у папярэдняй групе В падапечныя Вольгі Падабед атрымалі над равесніцамі з Ірляндыі – 68:42 (17:13, 15:8, 20:10, 16:11). Да гэтага беларускі былі мацнейшыя за баскетбалістак Румыніі – 70:68 і Харватыі – 79:72.

Сёння на турніры дзень адпачынку, а свой наступны паядынак беларускія баскетбалісткі правядуць 12 ліпеня з камандай Вялікабрытаніі, якая ў 3-м туры прайграла ізраільцянкам – 50:88. Матчам з гаспадынямі спаборніцтваў 13 ліпеня беларускі завершаць першы этап чэмпіянату Еўропы.

Турнірнае становішча пасля трох гульнявых дзён: Беларусь – 6 ачкоў, Вялікабрытанія – 5, Ізраіль – 5, Харватыя – 5, Румынія – 3, Ірландыя – 3.

У групе А становішча такое: Германія – 6, Славакія – 5, Грэцыя – 5, Чэхія – 4, Украіна – 4, Ісландыя – 3.

Пасля заканчэння першага этапу па дзве лепшыя каманды з кожнай групы выйдуць у паўфінал і прадоўжаць барацьбу за тры пуцёўкі ў элітны дывізіён кантынентальнага маладзёжнага першынства.

belta.by