Беларуская пяціборка Ірына Прасянцова выйграла турнір у Будапешце



Беларуская спартсменка Ірына Прасянцова з Гомеля стала пераможцай прадстаўнічага турніру па сучасным пяцібор’і Budapest Indoor International.

У венгерскай сталіцы Ірына Прасянцова набрала ў суме 1 341 ачко, уладальніцай сярэбранага медаля стала венгерская спартсменка Мішэль Гуля (1 334 балы), бронза ў літоўскай пяціборкі Гінтарэ Венчкаўскайтэ (1 331). Яшчэ адна гамяльчанка Вольга Сілкіна заняла 6-е месца (1 312), Таццяна Халдоба з Магілёва замкнула першую дзясятку падагульняючага пратакола (1 289).

У мужчын лепшым з прадстаўнікоў Беларусі стаў магілёўскі пяціборац Ілья Палазкоў, які заняў 6-е месца, набраўшы 1 439 балаў. Перамогу атрымаў француз Сімон Касэ (1 455), серабро ў нямецкага спартсмена Патрыка Доге (1 453), бронзу заваяваў венгерскі атлет Балаж Сеп (1 452).

belta.by