Беларуская тэнісістка Вера Лапко выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Нур-Султане



Беларуская тэнісістка Вера Лапко паспяхова стартавала на турніры ў Нур-Султане. У матчы 1/16 фіналу адзіночнага разраду беларуска, якая займае 408-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла нямецкую тэнісістку Юлі Німайер, у якой 132-я пазіцыя, – 7:5, 4:6, 6:4.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (106-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў другі раўнд турніру ў Чыкага. У матчы 1/32 фіналу з амерыканкай Мэдысан Кіз (48) беларуска выйграла першую партыю з вынікам 6:4, у другой была наперадзе 2:0, пасля чаго саперніца адмовілася ад працягу барацьбы. У другім крузе Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з казахстанскай тэнісісткай Аленай Рыбакінай (17).

 

Валянцін Дземчанка вярнуўся з маскоўскага „Спартака” у менскае „Юнацтва”

Беларускі нападнік Валянцін Дземчанка пакінуў сістэму маскоўскага „Спартака” і вярнуўся ў менскае „Юнацтва”, у якой ужо трэніруецца, – паведамляе „БХ”. У канцы траўня 19-гадовы гулец падпісаў двухбаковы кантракт у „Спартаку”, аднак ён так і не атрымаў шанцу ў галоўнай камандзе. У мінулым сезоне Дземчанка стаў чэмпіёнам Беларусі ў складзе „Юнацтва”.

 

Беларусы заваявалі чатыры медалі на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы

Уладзімір Зайцаў на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Фінляндыі стаў пераможцам у вагавой катэгорыі да 73 кілаграмаў. Яшчэ адзін беларус Андрэй Фралоў заваяваў малое срэбра – 164 кілаграма у штуршку. У скарбонцы беларускай каманды таксама два медалі ў жанчын. Аліна Шчапанава ў штуршку стала другой. Бронзавым медалём вызначылася Крысціна Крачава, якая паказала ў штуршку трэці вынік.

 

Казахстан і Партугалія прабіліся ў паўфінал ЧС па міні-футболе

На чэмпіянаце свету па міні-футболе ў Літве вызначыліся ўсе ўдзельнікі паўфінальных паядынкаў. У апошнім чвэрцьфінальным матчы зборная Казахстана перамагла іранцаў з вынікам 3:2. У 1/2 казахстанская каманда 30 верасня будзе супернічаць з партугальцамі, якія перайгралі ў дадатковы час зборную Іспаніі з лікам 4:2. У другім паўфінале аргентынцы 29 верасня сустрэўся з бразільцамі.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя