Першая перамога беларусак на ЧЕ па кёрлінгу ў Швайцарыі



Жаночая зборная па кёрлінгу здабыла першую перамогу на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне В, які праходзіцьу Санкт-Галене (Швайцарыя).

Пасля пяці паразаў запар беларускі ўпэўнена перайгралі суперніц з Латвіі з лікам 8:6. Зборная, у складзе Маргарыты Дзяшук, Арыны Свяржынскай, Сюзанны Івашынай і скіпа (капітан) Аліны Паўлючык, у канцоўцы гульні з лідарам дывізіёна В змагла зарабіць важныя ачкі. У сёмым эндзе (перыядзе) беларускі перамаглі з перавагай тры камяні – 7:4, а замацавалі свой поспех у дзясятым эндзе.

Раней на кантынентальным форуме ў Швайцарыі беларускі пацярпелі паразы ад Нарвегіі – 7:12, Фінляндыі – 6:11, Нідэрляндаў – 5:10, Літвы – 8:11 і Польшчы – 4:6. Няўдачнай для каманды Аліны Паўлючык стала і сустрэча з іспанкамі – 3:9.

Пасля сямі матчаў зборная Беларусі размясцілася на дзясятым месцы. На папярэдняй стадыі чэмпіянату Еўропы камандзе засталося правесці сустрэчы з Эстоніяй і Англіяй. Пуцёўкі ў плэй-оф па выніках сямі гульнявых сесій атрымалі зборныя Латвіі, Нарвегіі і Эстоніі.

Беларуская каманда атрымала права згуляць у дывізіёне В чэмпіянату Еўропы па кёрлінгу дзякуючы паспяховаму выступленню ў маі на кантынентальным форуме ў групе С, дзе каманда здабыла перамогу на турніры.

belta.by