Беларускі барэц у фінале Чэмпіяната Еўропы ў Рыме



Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Максім Нягода ў вагавай катэгорыі 63 кг выйшаў у фінал чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у італьянскім Рыме. Максім паспяхова правёў на кантынентальным форуме тры сутычкі, святкаваўшы ва ўсіх перамогі, і прабіўся ў фінал, які пройдзе 11 лютага. Супрацьстаяць беларусу будзе расеец Ібрагім Лабазанаў. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы разлічвае найменьш на чатыры ўзнагароды ў трох відах праграмы (грэка-рымскай, жаночай і вольнай). Завершацца спаборніцтвы 16 лютага.

Андрэй Скабелка застанецца трэнерам зборнай Казахстана

Галоўны трэнер клуба Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) „Барыс” беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка працягне ўзначальваць зборную Казахстана, нягледзячы на нявыхад каманды ў фінальную стадыю алімпійскага кваліфікацыйнага турніру. Пра гэта ТАСС паведаміў генеральны дырэктар Казахстанскай федэрацыі хакея з шайбай Глеб Каратаеў. Зборная Казахстана ў вырашальным матчы трэцяга этапу кваліфікацыйнага турніру Алімпіяды 2022 года саступіла камандзе Польшчы з лікам 2:3 і не здолела прабіцца ў фінальны этап кваліфікацыі. Да гэтага ў рамках турніру казахстанскія хакеісты перайгралі каманды Нідэрландаў 7:1 і Украіны 8:1. Зборная Казахстана не выступіць на чацвёртай запар Алімпіядзе. Найвышэйшым дасягненнем казахстанскай каманды з’яўляецца восьмае месца на спаборніцтвах 1998 года.

„Наша Нiва”: у „Дынама” максімальны гадавы заробак у раёне 400 тысяч даляраў

На мінулым тыдні генеральны дырэктар хакейнага „Дынама” публічна папрасіў у прыватнага беларускага бізнесу грошай і пазначыў прычыны: „Дзяржаўнае фінансаванне няўхільна скарачаецца”. Сапраўды, Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў 2016-м пагражаў змусіць „Дынама” да самастойнага пошуку сродкаў, паўтараючы потым гэта з году ў год, iнфармуе „Наша Нiва”. Але, відаць, пагроза стала рэальнай толькі цяпер. Знаёмыя з фінансавымі справамі клуба сцвярджаюць, што бюджэт імкліва скарачаўся і прасеў з прыкладна 15 мільёнаў даляраў два гады таму да 5 мільёнаў даляраў сёлета. Прычыны — у хранічна падвальных месцах „Дынама” у табліцы КХЛ. Але нават тыя пяць мільёнаў сёлета ледзь назбіралі, бо асноўны спонсар, „Беларуськалій”, даў утрая менш запытанай сумы, гэтую дзірку закрываў МТЗ. Вядома, асноўныя выдаткі клуба — гэта заробкі хакеістаў. У сезоне 2018—2019 „Дынама” ужо пачало пазбаўляцца ад кантрактаў-мільённікаў. Апошні такі кантракт, пэўна, быў у фіна Цеему Пулкінена, якога ў выніку „здалі” у маскоўскае „Дынама”, акупіўшы на ўмове палову сумы яго кантракту.

Цяпер, як кажуць абазнаныя, максімальны заробак некаторых легіянераў — у раёне 400 тысяч даляраў за сезон, а Касціцын-старэйшы, напрыклад, атрымлівае блізу 200 тысяч даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя