Беларускі дэсант дзюдаістаў у Беластоку
У Беластоку праходзіць VIII Міжнародны турнір імя Лешка Пякарскага па дзюдо. У сталіцу Падляшша прыехала каля 100 спартоўцаў з 15 беларускіх клубаў.
Арганізатар турніру Пётр Клімовіч:
– З Беларусі шмат клубаў: з Гародні, тры з Берасця, два з Кобрыня, з Менску здаецца чатыры.
Вольга Лешчанка клуб „Легіён” (Менск):
– У Менску вельмі шмат клубаў дзюдо, нават сюды прыехала каля 15 нашых клубаў.
Сняжана Сурба „Дынама” (Гародня):
– У пятніцу ў нас змагаюцца ўсе клубы Гародні.
Міжнародны турнір дзюдо завершыцца фіналамі ў розных узроставых і вагавых катэгорыях.
[Not a valid template]
Лешак Пякарскі заснаваў першую школу дзюдо ў Беластоку і выхаваў шматлікіх медалістаў.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
