Беларускі хакеіст стаў лепшым сярод пачаткоўцаў КХЛ



Беларускі абаронца кітайскага клуба «Куньлунь» Павел Верабей прызнаны найлепшым маладым гульцом тыдня Кантынентальнай хакейнай лігі.

Беларускі абаронца Павел Верабей, які грае за кітайскі „Куньлунь”, у трох апошніх матчах набраў 2 ачкі, а яго шайба ў вароты „Нафтахіміка” стала пераможнай.

Малады абаронца не завяршыў ні адну з гэтых сустрэч з адмоўным паказчыкам карыснасці, у сярэднім праводзіў на лёдзе 10 мін. 19 сек. і здзейсніў 8 кідкоў па варотах.

Таксама лепшымі гульцамі тыдня чэмпіянату КХЛ у сваіх амплуа сталі галкіпер Юха Метсола з „Амура”, абаронца Раман Саўчанка з „Барыса”, нападаючы Сяргей Шумакоў з ЦСКА.

ej.by