Беларускі перамаглі на другім этапе Кубка свету па акрабатыцы



Беларуская каманда ў групавых практыкаваннях у складзе Юліі Івончык, Веранікі Набокінай і Карыны Сандовіч перамагла на другім этапе Кубка свету па акрабатыцы ў бельгійскім Пуурсе.

Беларускі атрымалі ад суддзяў найбольш высокія ацэнкі – 28,940 бала. Другое месца на турніры заняла расейская каманда. Паліна Галанава, Вікторыя Кудраўцава і Аліна Пятрова паказалі рэзультат 27,870 бала. Бронзавыя ўзнагароды выйгралі спартсменкі з ЗША – 26,410 бала.

У спаборніцтвах змешаных пар беларусы Канстанцін Яўстафееў і Ганна Касьян занялі трэцяе месца – 28,920 бала. Першае месца занялі атлеты з Партугаліі Жаа Марцінс і Караліна Дыяс – 29,590 бала. У турніры мужчынскіх пар прадстаўнікі Беларусі Арцём Яшчанка і Аляксей Заяц фінішавалі чацвёртымі – 28,190 бала. Пераможцамі сталі бельгійцы Робін Касэ і Кіліян Гофа – 29,050 бала.

Яшчэ адна ўзнагарода ў беларусаў у спаборніцтвах юніёраў. Уладзіслаў Вайтушэўскі і Аліна Паляк падняліся на другую прыступку п’едэстала гонару – 26,500 бала.

Наступны этап Кубка свету па спартыўнай акрабатыцы пройдзе з 25 па 27 траўня ў Жэневе.

belta.by