Беларускі выйгралі бронзу ЧС па мастацкай гімнастыцы



Беларускі выйгралі бронзу чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях па праграме мнагаборства. За нацыянальную каманду выступілі Ганна Гайдукевіч, Анастасія Малаканава, Анастасія Рыбакова, Арына Цыцыліна і Карына Ярмоленка. Серабро заваявала зборная Італіі. Чэмпіёнкамі свету ў гэтым відзе праграмы сталі расейкі.

Футбольны клуб „Шахцёр” аштрафаваны на 2900 рублёў

29 кастрычніка ў Доме футбола адбылося чарговае пасяджэнне Камітэта па статусе і пераходах футбалістаў Асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”. У прыватнасці, камітэт наклаў „Футбольны клуб „Шахцёр” штраф у памеры 100 базавых велічынь за парушэнні тэрмінаў рэгістрацыі дагавораў спартовага агентавання.

Сенатары ЗША выступілі з ініцыятывай дыпламатычнага байкоту Алімпіяды ў Кітаі

Група амерыканскіх сенатараў прапанавала папраўку да праекту абароннага бюджэту на наступны фінансавы год, якая прадугледжвае ўвядзенне дыпламатычнага байкоту Алімпійскіх гульняў у Кітаі. Ініцыятыва была прапанавана групай сенатараў як ад дэмакратычнай, так і ад рэспубліканскай партыі, а яе галоўным лабістам стане сенатар-рэспубліканец Міт Ромні. Папраўка прадугледжвае забарону дзяржсакратару ЗША выдзяляць федэральныя сродкі на „падтрымку або спрыянне” наведвання гульняў супрацоўнікамі федэральных ведамстваў ЗША. Як заявіў Ромні, такая форма байкоту, на яго думку, нашкодзіць Камуністычнай партыі Кітая, але не пакарае амерыканскіх спартоўцаў, перадае „Чэмпіянат”.

Яблонскі блізкі да пераходу ў „Шахцёр”

Хаўбек БАТЭ Яўген Яблонскі блізкі да пераходу ў «Шахцёр», паведамляе Tribuna.com. У гэтым сезоне футбаліст правёў 25 матчаў за барысаўскі клуб, забіў 3 мячы і зрабіў 1 галявую перадачу. Яблонскі падпісаў праўладны ліст спартоўцаў.

Беларускае Радыё Рацыя