Беларускім спартоўцам на зімовай Алімпіядзе можна будзе размаўляць толькі з „правільнымі” СМІ



Чальцам дэлегацыі Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Пекіне дазволена стасавацца толькі з прадстаўнікамі СМІ, акрэдытаванымі Нацыянальным алімпійскім камітэтам (НАК) Беларусі, паведаміла „Матч ТВ” крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Фото: REUTERS

Гэта звязваюць са скандалам на летніх Гульнях у Токіа, калі лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская раскрытыкавала некаторыя рашэнні трэнераў і кіраўніцтва камітэта, пасля чаго яе паспрабавалі вывезці з Японіі без яе згоды. Цяпер Крысціна жыве і трэніруецца ў Польшчы.

Алімпіяда ў Пекіне пройдзе з 4 па 20 лютага.

[manual_related_posts]