Беларускія баскетбалісткі прайгралі на старце турніру ў Грэцыі



 Баскетбалісткі зборнай Беларусі няўдачна стартавалі на турніры ў грэчаскім горадзе Патры.

У першым матчы беларускі ўступілі камандзе Грэцыі з лікам 58:65 (12:22, 16:12, 21:18, 9:13). Самай рэзультатыўнай у складзе беларускай каманды стала Вікторыя Гаспер, якая набрала 13 ачкоў. На 3 балы менш у актыве натуралізаванай амерыканскай разыгрываючай Алекс Бэнтлі, якая дэбютавала ў зборнай Беларусі.

У другім матчы першага гульнявога дня расейскія баскетбалісткі ўзялі верх над украінкамі – 73:67.

Сёння, 8 чэрвеня, каманда Наталлі Трафімавай сустрэнецца са зборнай Украіны, а 9 чэрвеня згуляе з расіянкамі.

belta.by