Беларускія баскетбалісткі выйгралі турнір памяці Халіпскага



25 траўня ў заключным паядынку на пляцоўцы менскага Палаца спорту каманда Наталлі Трафімавай упэўнена перайграла зборную Вялікабрытаніі з лікам 77:55 (19:10, 19:14, 23:11, 16:20). На працягу ўсяго гульнявога часу беларускі валодалі ініцыятывай і не далі магчымасці саперніцам разлічваць на поспех. У іншым матчы другая зборная Беларусі, складзеная з маладых баскетбалістак, уступіла зборнай Аргенціны з лікам 56:74 і заняла чацвёртае месца, пацярпеўшы паражэнне ва ўсіх трох гульнях. Другое месца ў аргенцінскіх баскетбалістак, трэцяе – у брытанак.

Гэты турнір стаў для беларускіх дружын этапам падрыхтоўкі да кантынентальных турніраў. Нацыянальная зборная з 16 па 27 чэрвеня ў Чэхіі выступіць на галоўным турніры Старога Свету, а „маладзёжцы” трэба будзе 8-16 ліпеня ў Ізраілі паспрачацца за выхад у элітны дывізіён у сваёй узроставай катэгорыі.

Мемарыял Халіпскага праводзіўся пяты раз. У 2013 годзе ў Магілёве перамаглі беларускія баскетбалісткі, а затым у Менску першынствавалі госці: 2014 – Іспанія, 2015 – Расея, 2016 – Турцыя.

belta.by