Беларускія баскетбалісты перамаглі турак



Баскетбалісты зборнай Беларусі паспяхова правялі стартавы матч адборачнага турніру чэмпіянату свету 2023 года. На пляцоўцы мінскага Палаца спорту ў першым туры кваліфікацыйнай групы B беларусы ўпэўнена абыгралі каманду Турцыі з лікам 84:70. Лідарам атак беларускай каманды быў Максім Салаш, які набраў 26 ачкоў. Свой наступны паядынак падначаленыя Расціслава Вергуна правядуць 28 лістапада ў Менску супраць зборнай Грэцыі.

Баскетбалісткі „Гарызонта” перамаглі „Гожув” у Еўракубку

Баскетбалісткі „Гарызонта” святкавалі другую перамогу на групавым этапе розыгрышу Еўракубка. У Маладзечне менчанкі ва ўпартай барацьбе адолелі польскі клуб „Гожув”  76:73. Самай выніковай у складзе пераможцаў апынулася Марыян дэ Карвальё, якая набрала 21 ачко. У актыве Анастасіі Верамеенкі 17 балаў, 11 падбораў пад шчытамі і 6 перадач. У заключны гульнявы дзень 2 снежня баскетбалісткі „Гарызонта” прымуць у Маладзечне „Люблін”.

„Металург” па булітах абыграў менскае „Дынама”, адыграўшыся з 0:4 за адзін перыяд

Лік у матчы на 11-й хвіліне адкрыў форвард мінчан Аляксандр Сувораў з перадачы Мальце Стромваля. На 13-й хвіліне ў сітуацыі „5 на 4” падвоіў перавагу „Дынама” Арцём Дзямкоў, яму асіставалі Тэйлар Бек і Адам Альмквіст. На 25-й хвіліне Адам Альмквіст закінуў трэцюю шайбу ў брамку «Металурга», галявы пас на рахунку Стромвалля. На 37-й хвіліне форвард Тайлер Граовац стаў аўтарам чацвёртага гола „Дынама”. На чацвёртай хвіліне трэцяга перыяду „Металург” здолеў закінуць сваю першую шайбу ў сустрэчы, адзначыўся Брэндан Лайпсік. Праз шэсць хвілін «Магнітка» вызначылася ў другі раз, аўтарам закінутай шайбы стаў Сямён Кошалеў. На 53-й хвіліне ў сітуацыі «4 на 4» гаспадары закінулі трэцюю шайбу, вызначыўся Філіп Мае, якому галявы пас аддалі Арцём Зямчонак і Мікалай Галдобін. На апошніх хвілінах трэцяга перыяду трэнеры „Металурга” знялі брамніка, і ў гульні 6 на 5 Дзяніс Збожжаў літаральна выдрапаў шайбу на пятаку мінчанаў і закінуў чацвёртую шайбу зубрам. Гульня перайшла ў авертайм, у якім шайбаў гледачы не ўбачылі, а ў серыі булітаў дакладнымі апынуліся спробы Сямёна Кошалева і Джоша Кары. Шэта шостая параза менскіх «дынамаўцаў» запар.

Нямецкі біятланіст Лукас Фрацшэр выйграў спрынт на першым этапе Кубка IBU

Нямецкі біятланіст Лукас Фрацшэр выйграў спрынтарскую гонку на першым этапе Кубка IBU, які праходзіць у шведскім Ідры. Пераможца пераадолеў 10 км дыстанцыі гонкі за 24 хвіліны 10,6 секунды дапусціўшы адзін промах. Лепшы з беларусаў Ілля Аўсеенка завяршыў старт на 31-й пазіцыі, адстаўшы ад пераможцы на 2 хвіліны 28,1 секунды дапусціўшы адзін промах. Антон Шыдлоўскі фінішаваў 64-м, а Іван Тулацін не фінішаваў.

Маскоўскі „Лакаматыў” страціў шанцы на выхад у 1/16 фіналу Лігі Еўропы

Футбалісты маскоўскага „Лакаматыва” страцілі шансы выйсці ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы, буйна прайграўшы на сваім полі рымскаму „Лацыа” – 0:3. Беларускі форвард масквічоў Віталь Лісаковіч правёў увесь матч, а паўабаронца Кірыл Зіновіч выйшаў на замену на 77-й хвіліне сустрэчы. У іншым паядынку 5-га тура лідэр групы Е турэцкі „Галатасарай” абыграў у Стамбуле французскі „Марсель” 4:2. Варшаўская «Легія» прайграла на выездзе ангельскаму «Лестэру» 1:3. У квартэце G яго галоўны фаварыт нямецкі „Баер” перайграў у Леверкузене шатландскі „Селтык” 3:2. У іспанскай Севільі мясцовы „Беціс” узяў верх над венгерскім „Ферэнцварашам” – 2:0. Лідэр групы Н англійскі „Вест Хэм” выйграў у Вене ў аўстрыйскага „Рапіда” 2:0. У сталіцы Харватыі футбалісты заграбскага „Дынама” згулялі ўнічыю з бельгійскім „Генкам” – 1:1. Аўтсайдэр квартэта F балгарскі „Лудагорац”, які выбіў з еўракубкаў салігорскі „Шахцёр”, прайграў у Бялградзе сербскай „Црвене Звездзе” – 0:1. Дацкі „Мідцюлан” перамог партугальскую „Брагу” 3:2.

Брыльянтавая ліга стартуе ў Дохе ў траўні 

Брыльянтавая ліга – 2022 па лёгкай атлетыцы пройдзе на розных кантынентах. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйным сайце лігі. Старт турніру з удзелам наймацнейшых спартоўцаў планеты будзе дадзены ў сталіцы Катара – горадзе Доха 13 траўня. Затым спаборніцтвы пройдуць у такіх гарадах як Бірмінгем або Лондан, Юджын, Рабат, Рым, Осла, Парыж, Стакгольм, Манака, Лазана і Брусэль. Акрамя таго, два этапы прыме Кітай.

Беларускае Радыё Рацыя