Беларускія біятланісткі выйгралі срэбра ў эстафеце



Жаночая зборная Беларусі выйграла срэбра ў эстафеце на этапе Кубка свету па біятлоне ў Эстэрсундзе. Беларускія біятланісткі Ірына Лешчанка, Дзінара Алімбекава, Алена Кручынкіна, Ганна Сола адсталі ад пераможцаў на 57,9 секунды без закрытых мішэняў на стрэльбішчы , але з  6 дадатковымі патронамі. Перамогу святкавалі спартоўкі Францыі.. Замкнулі тройку прызёраў біятланісткі Швецыі.

Нарвежскі біятланіст Ветле Шастад Крысціянсэн выйграў мужчынскую гонку праследу на другім у сезоне этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе.

Выніковы час скандынаўскага страляючага лыжніка, які дапусціў адзін промах на чатырох агнявых рубяжах – 30 хвілін 14,8 секунды. Срэбра заваяваў швед Себасцьян Самуэльсан – адставанне ад пераможцы 9,8 секунды і 4 промахі. Бронза на рахунку Эмільена Жаклена з Францыі, які лідыраваў большую частку гонкі. Ён адстаў ад суперніка з Нарвегіі на 11 секунд, дапусціўшы 3 промахі. Што тычыцца беларусаў, то Антон Смольскі фінішаваў 26-м, Сяргей Бачарнікаў – 33-і, Максім Верабей – 34-ы, Дзмітрый Лазоўскі – 57-ы.

Хакеісты менскага „Дынама” саступілі „Сочы” ў матчы чэмпіянату КХЛ

Хакеісты менскага „Дынама” саступілі „Сочы” ў гасцявым матчы чэмпіянату КХЛ. Гульня завяршылася ў авертайме з лікам 3:4. У складзе «зуброў» закінутымі шайбамі адзначыліся Тайлер Граовац, Лукас Бенгцан і Матыяс Тэдэнбю.

Менскі СКА прабіўся ў 1/8 фіналу Кубка ЕГФ

Гандбалісты менскага СКА прабіліся ў 1/8 фіналу розыгрышу Кубка ЕГФ.

На пляцоўцы сталічнага палаца спорту „Уручча” віцэ-чэмпіёны Беларусі ўпэўнена перайгралі турэцкі „Бешыкташ” з лікам 34:22. Першая палова гульні прайшла ў роўнай барацьбе і завяршылася ўнічыю – 13:13. Пасля перапынку гаспадары сталі дзейнічаць больш агрэсіўна і дазволілі супернікам вызначыцца ўсяго 9 разоў, а самі закінулі 21 мяч. Самым выніковым у складзе пераможцаў быў Уладзіслаў Крывенка, які закінуў 8 мячоў.

Футбалісты „Славіі” захавалі месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі

Футбалісты мазырскай „Славіі” захавалі за сабой месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, адолеўшы па суме двух пераходных паядынкаў мінскі клуб „Крумкачы”. Мазыране здолелі дамагчыся нічыі – 0:0. У першым пераходным матчы, які адбыўся 2 снежня ў Мазыры, „Славія” выйграла 1:0.  У гэтым сезоне „Славія” заняла 14-е месца ў вышэйшай лізе, а „Крумкачы” фінішавалі на трэцяй пазіцыі ў першай лізе нацыянальнага першынства.

„Легія” прайграла „Краковіі”

У Кракаве адбыўся матч 17-га тура польскай экстракласы паміж мясцовай „Краковіяй” і „Легіяй”. Гаспадары выйгралі з лікам 1:0.

Адзіны гол у гэтай сустрэчы забіў Ван Амерсфар на 19-й хвіліне.

Перад гэтым матчам «Легія» выйграла два матчы запар.

Пасля 17-ці тураў нацыянальнага чэмпіянату «Легія» ідзе  на 16-м месцы з 12-ю баламі. Наступны матч палякі правядуць супраць маскоўскага „Спартака” ў матчы 6-га тура Лігі Еўропы.

«Манчэстэр Юнайтэд» у першым Рангніка абыграў «Крыстал Пэлас»

На стадыёне „Олд Трафард” у Манчэстэры ў рамках 15-га тура англійскай Прэм’ер-лігі „Манчэстэр Юнайтэд” прымаў „Крыстал Пэлас”. Гаспадары святкавалі перамогу – 1:0. Лік быў адкрыты ў другім тайме. На 77-й хвіліне вызначыўся паўабаронца Фрэд, яму асіставаў Мэйсан Грынвуд. „Манчэстэр Юнайтэд” набраў 24 ачкі ў 15 матчах і займае 6-е месца ў турнірнай табліцы англійскай Прэм’ер-лігі.

Расейскія тэнісісты трэці раз выйгралі Кубак Дэвіса

Расейскія тэнісісты трэці раз сталі ўладальнікамі Кубка Дэвіса.

У фінальным матчы 109-га па ліку галоўнага каманднага турніру мужчынскага тэніса расейцы абыгралі ў Мадрыдзе зборную Харватыі  2:0. У першым адзіночным паядынку Андрэй Рублёў перамог Борну Гоё – 6:4, 7:6 (7:5), а потым Данііл Мядзведзеў таксама ў двух сэтах перайграў Марына Чыліча – 7:6 (9:7), 6:2. Парны матч апынуўся непатрэбным.

Няпомняшчы чорнымі саступіў Карлсэну ў восьмай партыі

У Дубаі прайшла восьмая партыя матча за званне чэмпіёна свету. Расіянін Ян Няпомняшчы чорнымі саступіў нарвежцу Магнусу Карлсэну.
Рахунак пасля сямі партый: 5:3

Хэмілтан выйграў Гран-пры Саудаўскай Аравіі

На аўтадроме ў Джыдзе завяршылася гонка Гран-пры Саудаўскай Аравіі Формулы-1. Перамогу святкаваў гоншчык „Мэрсэдэса” Льюіс Хэмілтан, другім стаў пілот „Рэд Бул” Макс Ферстапен, замкнуў тройку пілот „Мэрсэдэса” Валтэры Ботас.  Гонка двойчы перарывалася з-за сутыкненняў. Спачатку нямецкі гоншчык „Хааса” Мік Шумахер урэзаўся ў адбойнікі, а затым балід Серхіа Перэса трапіў у аварыю пасля кантакту з пілотам „Ферары” Шарлем Леклерам.

Беларускае Радыё Рацыя