Беларускія біятланісты занялі 15-е месца ў эстафеце
Біятланісты мужчынскай зборнай Беларусі фінішавалі 15-мі ў эстафетнай гонцы на чэмпіянаце свету ў нарвежскім Халменколене.
Чэмпіёнамі планеты стала зборная Нарвегіі, срэбра ў каманды Германіі, бронзавымі прызёрамі сенсацыйна стала зборная Канады.
Для каманды Нарвегіі гэта трэцяе золата на хатнім чэмпіянаце планеты. А для Оле-Эйнара Бьерндалена гэты медаль стаў 20-й залатой узнагародай на чэмпіянатах свету.
У складзе беларускай каманды выступілі Уладзімір Чапелін, Юрыю Лядаў, Дзмітрый Дзюжаў і Аляксандр Дарожка. У мужчынскай эстафеце прынялі ўдзел 25 каманд.
13 сакавіка адбудуцца два мас-старты.
