Беларускія біятланісты занялі шостае месца ў змешанай эстафеце на Алімпіядзе
Беларускія біятланісты Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Мікіта Лабастаў і Антон Смольскі занялі 6-е месца ў змешанай эстафеце на Алімпійскіх гульнях. Золата ў каманды Нарвегіі, серабро заваявала каманда Францыі, бронзу – расейцы.
Першыя алімпійскія ўзнагароды разыграны ў канькабежным спорце ў Пекіне. Беларуска Марына Зуева ў сёмым з дзесяці забегаў на дыстанцыі 3000 м паказала 4-ы вынік, які даў магчымасць ёй заняць толькі 16-е выніковае месца сярод 20 удзельніц спаборніцтваў. Алімпійскай чэмпіёнкай у гэтым відзе праграмы стала Ірэн Схаўтэн з Нідэрландаў. Уладальнікам срэбра стала італьянка Франчэска Лолабрыджыда, замкнула тройку канадская канькабежка Ізабэль Вайдэман.
Беларускія баскетбалісткі не змогуць згуляць у кваліфікацыі чэмпіянату свету
Баскетбалісткі жаночай зборнай Беларусі не змогуць прыняць удзел у адборавым турніры чэмпіянату свету 2022 года. Беларуская каманда павінна была адправіцца Японію, але гэтага не адбылося – у многіх спартовак і прадстаўнікоў трэнерскага штаба перад самым вылетам быў знойдзены каронавірус. Акрамя таго, у аэрапорце сімптомы захворвання з’явіліся яшчэ ў некалькіх баскетбалістак, што зрабіла немагчымым удзел у кваліфікацыі ЧС з улікам каранцінных абмежаванняў у Японіі.
Ягор Герасімаў выйшаў у другі круг кваліфікацыі турніру ў Ратэрдаме
Ягор Герасімаў (104 АТП) выйшаў у другі круг кваліфікацыі турніру ў Ратэрдаме. У першым раундзе беларус у двух сэтах перайграў прадстаўніка Германіі Даніэля Мазура (177 АТП) — 6:4, 6:4.
Антон Сарока перайшоў у „Акжайык”
Казахстанскі „Акжайык” аб’явіў аб падпісанні 29-гадовага беларускага нападніка Антона Сарокі. Форвард перайшоў ва ўральскі клуб на правах свабоднага агента. У мінулым сезоне Сарока выступаў за „Нёман”, за які правёў 7 матчаў і выніковымі дзеяннямі не вызначыўся.
Беларуская біятланістка Ірына Кручынкіна выйграла спрынт на этапе кубка IBU
Беларуская біятланістка Ірына Кручынкіна выйграла спрынтарскую гонку на этапе кубка IBU, які праходзіць у чэшскім Нове-Месца. Спартоўка прайшла абодва агнявыя рубяжы без промахаў. Беларуска на 13,4 сек. апярэдзіла немку Яніну Хэціх, якая заняла другое месца, і на 17,1 сек. – нарвежку Марту Юхансан, якая стала трэцяй.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]