Беларускія футбалісты перамаглі іарданцаў
Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі перамогай завяршылі сезон, спыніўшы серыю з васьмі паразаў запар. У таварыскім матчы з камандай Іарданіі на полі менскага стадыёна „Дынама” беларусы выйгралі 1:0 – адзіны гол на 20-й хвіліне забіў капітан беларускай дружыны Яўген Яблонскі.
Маладзёжная зборная Беларусі святкавала другую перамогу ў кваліфікацыі ЧЕ
Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) выйгралі другі матч у адборавым турніры чэмпіянату Еўропы. Беларусы ў сваім шостым паядынку абыгралі ў гасцях аўтсайдэра кваліфікацыйнай групы D каманду Ліхтэнштэйна з буйным лікам 4:0. У першым тайме галявы дубль аформіў нападнік мінскага „Дынама” Дзмітрый Латыхаў, які вызначыўся на 10-й і 44-й хвілінах сустрэчы. Адразу пасля перапынку яго аднаклубнік Уладзіслаў Ложкін забіў трэці мяч, а перад фінальным свістком Алег Нікіфарэнка з берасцейскага „Руху” ўсталяваў канчатковы лік.
Сталі вядомыя ўсе 12 удзельнікаў раунда плэй-оф за права згуляць на Чэмпіянаце свету
Футбалісты зборнай Нідэрландаў прабіліся ў фінальную стадыю чэмпіянату свету 2022 года. У паядынку 10-га тура групы G нідэрландцы перамаглі ў Ратэрдаме нарвежцаў з лікам 2:0. У Падгорыцы туркі святкавалі валявую вікторыю над камандай Чарнагорыі – 2:1. Футбалісты Латвіі прайгравалі ў гасцях Гібралтару, але ў выніку выйгралі 3:1. Дзеючыя чэмпіёны планеты французы, якія датэрмінова забяспечылі сабе першую пазіцыю ў групе D, перамаглі ў Хельсінкі фінаў 2:0. Абыграўшы з такім жа лікам футбалістаў Босніі і Герцагавіны зборная Украіны прабілася ў стыкавыя матчы, Пераможца групы Е зборная Бельгіі ў Кардыфе згуляла ўнічыю з камандай Уэльса – 1:1 – валійцы занялі другое месца ў групе і згуляюць у стыкавых. У Празе футбалісты Чэхіі абыгралі эстонцаў – 2:0. Таксама ў плэй-оф яшчэ тры пуцёўкі на мундыяль разыграюць каманды Польшчы, Шатландыі, Чэхіі, Швецыі, Італіі, Аўстрыі, Партугаліі, Расіі, Турцыі і Паўночнай Македоніі. Лёсаванне матчаў адбудзецца 26 лістапада, а самі гульні пройдуць напрыканцы сакавіка.
Аргенціна і Бразілія пераможцу не выявілі
У чарговым туры кваліфікацыі чэмпіянату свету ў паўднёваамерыканскай зоне зборныя Аргенціны і Бразіліі згулялі ўнічыю 0:0. Зборная Балівіі разграміла каманду Уругвая 3:0, а зборная Чылі саступіла на сваім полі камандзе Эквадора 0:2. Пасля 14 матчаў уругвайцы займаюць сёмае месца, а чылійцы – шостае. У фінальны турнір напрамую выходзяць першыя чатыры зборныя, пятая аспрэчыць гэтае права ў міжкантынентальным плэй-оф.
Валейбалісткі „Менчанкі” саступілі французскаму „Валеро Ле-Канэ” ў матчы Кубка ЕКВ
Валейбалісткі „Менчанкі” саступілі французскаму клубу „Валеро Ле-Канэ” у матчы 1/16 фіналу Кубка ЕКВ з лікам 2:3. Самымі выніковымі гульцамі ў складзе „Мінчанкі” сталі Вікторыя Сакрэтава, якая набрала 19 ачкоў, і Надзея Столяр, у якой 17 балаў. Матч у адказ у Францыі каманды правядуць 25 лістапада.
У фінале выніковага турніру ВТА сыдуцца Мугуруса і Кантавейт
Пятая ракетка свету Гарбіньё Мугуруса і восьмая ракетка Анэт Кантавейт згуляюць у фінале Выніковага турніру ВТА ў мексіканскай Гвадалахары. У паўфінальным матчы іспанка Мугуруса ўпэўнена абгуляла сваю суайчынніцу Паўлу Бадосу – 6:3, 6:3. У сваю чаргу, эстонка Кантавейт перамагла грачанку Марыю Сакары — 6:1, 3:6, 6:3. Фінал Выніковага турніру ВТА пройдзе ў чацвер.
Беларускае Радыё Рацыя
