Беларускія гандбалісты даведаліся супернікаў



У бразільскім Белу-Арызонці адбылося лёсаванне моладзевага чэмпіянату свету па гандболе. На першым этапе падначаленыя Алега Шарэйкі згуляюць у групе “А” разам з аднагодкамі са Швецыі, Расеі, Нідэрляндаў, Тунісу і Парагвая. У 1/8-й фіналу 20-га па ліку мужчынскага маладзёжнага планетарнага гандбольнага форуму выйдуць па 4 лепшыя каманды з кожнай групы. Турнір пройдзе з 20 ліпеня па 1 жніўня ў бразільскіх гарадах Уберляндзія і Убераба ў штаце Мінас-Жэрайс.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]