Беларускія гандбалісты і ўкраінскі трэнер пакінулі расейскі клуб на знак пратэсту



Беларускія гандбалісты Максім Несвадзьба, Максім Драздоў, Аляксей Шынкель, Дзмітрый Датчук і ўкраінскі трэнер Сяргей Бябешка асудзілі ваенную агрэсію з боку Расеі ў дачыненні да Украіны і пакінулі расейскі клуб „Данскія Казакі” (Таганрог).

Пра гэта паведаміў Фонд спартовай салідарнасці.

Шайба Шаранговіча не выратавала „Нью-Джэрсі” ад паразы ў Чыкага

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Нью-Джэрсі” ў гасцях прайграў „Чыкага” — 5:8. Беларускі форвард гасцей Ягор Шаранговіч выходзіў на лёд у першым звяне і закінуў шайбу напрыканцы першага перыяду. У выніку Шаранговіч правёў на лёдзе больш за 18 хвілін, аформіў гол, нанёс 4 кідкі, ужыў 1 сілавы прыём, заблакаваў 1 стрэл суперніка, дапусціў 1 страту, выйграў 2 з 3 укідванняў.

На рахунку 23-гадовага беларуса стала 26 (12+14) балаў у 46 матчах. Ягор набірае ачкі ў шасці апошніх сустрэчах. У 8 апошніх паядынках у яго актыве 10 (4+6) балаў. Гульня з „Чыкага” была 100-й у кар’еры Шаранговіча ў НХЛ.

„Арыс” згуляў унічыю з „Пафасам”. Яблонскі правёў на полі ўвесь матч
 
Футбалісты „Арыса” згулялі ўнічыю з „Пафасам” у матчы 22-га тура чэмпіянату Кіпра. Беларускі паўабаронца Яўген Яблонскі правёў на полі ўвесь матч, які завяршыўся з лікам 1:1, паведамляе football.by.

У актыве „Арыса” 36 ачкоў і ён займае чацвёртае месца ў турнірнай табліцы.

„Мілан” не змог перайграць „Удзінэзэ”

Футбалісты „Мілана” не змаглі перайграць „Удзінэзэ” ў матчы 27-га тура Серыі „А”. У „росанэры” вызначыўся Рафаэл Леау. Гэта другая запар нічыя падначаленвх Стэфана Піёлі. Турам раней яны падзялілі ачкі з „Салернітанай”. Таксама ўнічыю згулялі футбалісты міланскага „Інтэра” і „Джэноа” – 0:0.

Прэс-служба „Зеніта” абвергла інфармацыю аб разрыве кантракта з Ракіцкім

У інтэрнэце атрымала распаўсюд інфармацыя аб тым, што „Зеніт” нібыта скасаваў дамову з 32-гадовым украінскім абаронцам Яраславам Ракіцкім. Гэтыя дадзеныя не адпавядаюць рэчаіснасці.
– Кантракты з усімі футбалістамі дзейнічаюць і выконваюцца ў адпаведнасці з кантрактнымі ўмовамі, – прыводзіць „Спорт-Экспрэс” адказ прэс-службы сіне-бела-блакітных.

Ракіцкі выступае за „Зеніт” з зімы 2019 года. У бягучым сезоне абаронца правёў 22 матчы за сіне-бела-блакітных, забіў два галы і зрабіў 6 выніковых перадач. Дзеючы кантракт 32-гадовага ўкраінца заканчваецца пасля сезона. Раней Ракіцкі выказаўся за заканчэнне вайны Расеі супраць Украіны.

„Рэал”, „Барселона” і „Ювентус” прадставяць абноўлены праект Суперлігі

„Рэал”, „Барселона” і „Ювентус”, якія не аб’явілі аб выхадзе са складу ўдзельнікаў Суперлігі, неўзабаве прапануюць новы праект турніру. Яны плануюць адмовіцца ад ідэі аб тым, што некаторыя клубы будуць пастаяннымі чальцамі Суперлігі. Замест гэтага хочуць прапанаваць традыцыйную кваліфікацыю праз нацыянальныя лігі, паведамляе The Telegraph. Многіх не задавальняе якасць футбола ў еўракубках, у тым ліку і ў Лізе чэмпіёнаў. Суперліга і кампанія A22, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай турніру, лічаць, што прычына спаду – у фінансавым фэйр-плэй, а таксама ў несправядлівай перавазе, якой валодаюць такія клубы, як «ПСЖ».

Швёнтэк выйшла ў фінал турніру ВТА ў  Досе

У паўфінале турніру ВТА ў катарскім горадзе Доха польская тэнісістка Іга Швёнтэк нанесла паразу грачанцы Марыі Сакары з лікам 6:4, 6:3.

У вырашальным матчы Швёнтэк сустрэнецца з эстонкай Анэт Кантавейт.

Тым часам Міжнародная федэрацыя тэніса аб’явіла аб адмене ўсіх турніраў у Расеі з-за сітуацыі з Украінай.

Дэвін Букер паўтарыў дасягненне Джэйсана Кіда

Абаронца Дэвін Букер стаў першым з 2001 года гульцом „Фінікса”, які набраў не менш за 25 ачкоў, 10 перадач і 5 перахопаў у адным матчы, паведамляе ESPN Stats & Info. Апошнім гульцом „Санз”, якому гэта ўдалося, быў Джэйсан Кід, цяпер галоўны трэнер „Даласа”.

Стала вядома, калі адбудзецца паядынак паміж Ф’юры і Уайтам

Бой паміж знакамітымі баксёрамі Тайсанам Ф’юры  і Дыліянам Уайтам  адбудзецца 23 красавіка. Такую інфармацыю змяшчае афіцыйны рахунак амерыканскай прамоўтарскай кампаніі Top Rank у Інстаграм. Паведамляецца таксама, што арэнай для паядынку стане лонданскі „Уэмблі”. Тайсан Фьюры, па мянушцы Цыганскі кароль, з’яўляецца дзеючым чэмпіёнам свету WBC у цяжкай вазе. Яго супернік, уладальнік часовага пояса WBC.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/zozhteam

[manual_related_posts]