Беларускія гандбалісты перамаглі расейцаў



Беларуская гандбольная моладзевая дружына век гульцоў да 18 гадоў) на мажорнай ноце завяршыла чэмпіянат Еўропы, які праходзіць у Польшчы. У заключным матчы турніру ў спрэчцы за 11-12-е месцы беларусы дастаткова ўпэўнена адолелі равеснікаў з Расеі – 36:31. Пасля першага тайму было 17:15, а ў другім Беларусь павялічыла перавагу. У цэлым выступ беларускай дружыны можна ацаніць сярэдняй адзнакай, аднак улічым, што не так часта ў гульнёвых відах нашы спартоўцы трапляюць у фінальную частку топ-турніраў. Беларускае Радыё Рацыя