Беларускія гандбалісты згуляюць з палякамі на старце турніру ў Іспаніі



Гандбалісты зборнай Беларусі 3 студзеня правядуць стартавы матч на міжнародным турніры памяці Дамінга Барсенаса ў іспанскай Паленсіі. Сапернікам каманды Юрыя Шаўцова будзе зборная Польшчы.

На гэтых спаборніцтвах у складзе беларусаў згуляюць 16 гандбалістаў:

варатары – Вячаслаў Салдаценка („Канстанца”, Румынія), Іван Мацкевіч (БГК імя Мяшкова, Берасце);

палявыя ігракі – Іван Броўка, Уладзіслаў Крывенка, Мікіта Вайлупаў, Вячаслаў Бохан, Дзмітрый Нікуленкаў (усе – СКА, Менск), Андрэй Юрынок (БГК імя Мяшкова, Берасце), Арцём Каралёк, Уладзіслаў Кулеш (абодва – „Віве”, Кельцэ, Польшча), Юрый Лук’янчук („Рыіхімякі”, Фінляндыя), Вадзім Гайдучэнка („Сен-Рафаэль”, Францыя), Аляксей Шынкель („Матор”, Запарожжа, Украіна), Алег Астрашапкін („Чурго”, Венгрыя), Мацвей Удавеня (Беларусь-2000), Аляксандр Падшывалаў („Міндэн”, Германія).

Пасля сустрэчы з польскай зборнай беларусы згуляюць з камандамі Саудаўскай Аравіі (4 студзеня) і Іспаніі (5 студзеня). Турнір памяці Дамінга Барсенаса праводзіцца 44-ы раз. У мінулым годзе беларусы занялі ў ім другое месца, уступіўшы першынство іспанцам.

belta.by