Беларускія хакеісты выйгралі другі матч на маладзёжным чэмпіянаце свету



Беларускія хакеісты святкавалі другую перамогу на маладзёжным чэмпіянаце свету ў дывізіёне IА. У другім матчы турніру падначаленыя Сяргея Стася абыгралі венграў – 8:2. У складзе беларускай зборнай закінутымі шайбамі адзначыліся Дзмітрый Кузьмін,  Віталь Пінчук Валянцін Дземчанка,  Сяргея Кузняцоў, галявыя дублі аформілі Аляксандр Сувораў і  Аляксандр Пальчык. Лепшым гульцом матча стаў беларус Валянцін Дземчанка. Наступны матч „маладзёжка” Сяргея Стася правядзе з аднагодкамі з Латвіі 15 снежня.

БЧ умацаваў лідарства

Гомельскі БЧ замацаваўся на першым месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. Гамяльчане прымалі на сваёй пляцоўцы светлагорскі ЦКК і святкавалі валявую вікторыю 4:3. Па ходу гульні гаспадары саступалі 0:2, але здолелі пераламіць ход сустрэчы і ў выніку дамагліся перамогі. У мінскім палацы спорту „Уручча” спартоўцы”Сталіцы” разграмілі гарадзенскі клуб „УУС-Дынама” 8:3.

Бразільскі абаронца Арыньё падпісаў кантракт з менскім „Дынама”

Кантракт з менскім „Дынама” падпісаў 26-гадовы бразільскі абаронца Арыньё, паведамляе афіцыйны сайт „бела-блакітных”. Тэрмін кантракта не выдаецца. Раней бразілец выступаў на радзіме за клубы з Серыі „А” — „Сантас” і „Флумінэнсэ”, а таксама за каманды з Серыі „В” — „Понтэ Прэта” і „Аэстэ”.

Адбылося паўторнае лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылося паўторнае лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Раней у пару да іспанскага „Вільярэала” арганізатары выпадкова выцягнулі шар з клубам „Манчэстэр Юнайтэд”. Каманды гулялі ў адной групе і таму не маглі сустрэцца ізноў па правілах. Акрамя таго, у час вызначэння суперніка для „Атлетыка” арганізатары забыліся пакласці ў кошык шар з „Манчэстэр Юнайтэд”.Дзеючы пераможца галоўнага кантынентальнага клубнага турніру лонданскі „Чэлсі” ў паядынках за выхад у чвэрцьфінал будзе супернічаць з французскім „Лілем”. Фіналіст мінулага розыгрышу „Манчэстэр Сіці” двойчы згуляе з партугальскім „Спортынгам” з Лісабона. Яшчэ адзін англійскі клуб „Ліверпуль” будзе супернічаць з італьянскім „Інтэрам” з Мілана. Апанентам футбалістаў „Манчэстэр Юнайтэд” будзе мадрыдскі „Атлетыка”. Французскі „Пары Сэн-Жэрмэн” згуляе з мадрыдскім „Рэалам”. Склады астатніх пар: „Бенфіка” – „Аякс”, „Вільярэал” – „Ювентус” і „Зальцбург” – „Баварыя”. Паядынкі за выхад у чвэрцьфінал ЛЧ пройдуць у лютым-сакавіку наступнага года.

Сем беларускіх спартоўцаў выступяць на Чэмпіянаце свету па плаванні

Сем беларускіх спартоўцаў выступяць на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе. Спаборніцтвы пройдуць з 16 па 21 снежня ў Абу-Дабі. Трэнерскі штаб нацыянальнай каманды зрабіў стаўку на наступных плыўцоў: Анастасія Куляшова, Анастасія Каракоўская, Аліна Змушко, Анастасія Шкурдай, Ілля Шымановіч і Віктар Стасяловіч.

Ягор Шаранговіч прапусціў трэніроўку „Нью-Джэрсі” ў якасці меры засцярогі.

Беларускі форвард „Нью-Джэрсі” Ягор Шаранговіч прапусціў трэніроўку каманды ў якасці меры засцярогі. Беларус не ўключаны ў COVID-пратакол, гэта значыць, ён не здаваў станоўчы тэст на каронавірус. У той жа час каранавірусам заразіліся абаронцы Крысціян Яраш і Раян Грэйвз, а таксама форвард, капітан каманды Ніка Хішыр. Яны ўнесены ў COVID-пратакол і недаступны для выбару, паведамляе прэс-служба клуба.

Беларускае Радыё Рацыя