Беларускія клубы стартавалі ў кваліфікацыі Лігі Еўропы



Беларускія футбольныя клубы стартавалі ў кваліфікацыі Лігі Еўропы. Менскае „Дынама” у першым адборавым раўндзе прымала на сваім полі фарэрскі клуб „Рунавік”. Невыразная гульня бела-блакітных цягам матчу тым не менш увасобілася ў два забітыя мячы – іх аўтарамі сталі абаронец Юрый Астравух (42-я хвіліна) і ўкраінскі хаўбек Аляксандр Наёк (52-я). Такая перавага забяспечвала камфорт дынамаўцам, аднак на 86-й хвіліне Кнудсен са штрафнога трапіў у браму менчукоў, так што выніковыя 2:1 прымусілі пакідаць гаспадароў стадыёну поле як мыла з’еўшы. „Дынама” застаецца фаварытам спабору, але значнай упэўненасці ў паспяховым зыходзе двубою ўжо няма.

На гэтай жа стадыі салігорскі „Шахцёр” не знайшоў дома важкіх аргумантаў супраць літоўскай „Судувы” – у выніку каманды разышліся без галоў – 0:0. Пытанне выхаду лідара чэмпіянату Беларусі ў наступны круг завісае зараз нямым дакорам салігорцам.

У гэты ж дзень беластоцкая „Ягелонія” дамаглася выяздной вікторыі над грузінскім „Дынамам” з Батумі – 1:0. Адзіны гол на рахунку ірляндца Кіліяна Шэрыдана (49-я хвіліна). Цяпер беластоцкія футбалісты могуць пачувацца дастаткова ўпэўнена перад матчам у адказ.

Беларускае Радыё Рацыя