Беларускія лучніцы не прайшлі ў паўфінал II Еўрапейскіх гульняў
Дзве беларускія спартсменкі не змаглі прабіцца ў паўфінал турніру па стральбе з класічнага лука на II Еўрапейскіх гульнях. Карына Дзямінская ў чвэрцьфінальнай сустрэчы з галандка Габрыэлай Баярд была блізкая да перамогі, але ўсё ж саступіла ў „перастрэлцы” 5: 6. У іншым чвэрцьфінале Карына Казлоўская прайграла італьянскай спартсменцы Лучыле Боары з лікам 2: 6.
Марына Літвінчук і Вольга Худзенка перамаглі ў веславанні на байдарцы на 500 м на II Еўрапейскіх гульнях. Беларускі, якія даўно выступаюць разам, з першых метраў дыстанцыі на вяслярным канале ў Заслаўі ўзялі высокі тэмп і выйшлі ў лідары. Першае месца Марына Літвінчук і Вольга Худзенка не саступілі да самага фінішу. Сярэбранымі прызёрамі Гульняў сталі вопытныя Ганна Караш і Данута Козак з Венгрыі, а бронзавыя медалі заваявалі прадстаўніцы Расеі Кіра Сцяпанава і Анастасія Панчанка.
Беларус Алег Юрэня заняў трэцяе месца ў веславанні на байдарках і каноэ. У вырашальным заездзе на 1000 м у Заслаўі беларус адстаў ад пераможцы больш чым на секунду. Першае месца ў Балінта Копаса з Венгрыі, а срэбным прызёрам стаў Фернанда Пімента з Партугаліі.
Самы дарагі склад у свеце ў „Манчэстар Сіці”
Самы дарагі склад у свету па версіі аўтарытэтнага нямецкага рэсурсу Transfermarkt ў англійскага „Манчэстэр Сіці”. Сумарны кошт усіх гульцоў складае больш за 1 мільярд фунтаў стэрлінгаў. У тройцы – „Ліверпуль” і „Барселона”. У спісе адсутнічаюць прадстаўнікі італьянскага чэмпіянату, у той час як адразу пяць ангельскіх клубаў патрапілі ў топ-10.
Джанлуіджы Буфон у бліжэйшы час вернецца ў „Ювентус”
Галкіпер „Пары Сен-Жэрмен” Джанлуіджы Буфон ў бліжэйшы час пяройдзе ў „Ювентус”, паведамляецца ў твітэры журналіста Фабрыцыо Романо. 41-гадовы Буфон дастанецца „Ювентусу” бясплатна, так як яго кантракт з „ПСЖ” заканчваецца 30 чэрвеня 2019 года. У апошнім сезоне Буфон згуляў 25 матчаў на клубным узроўні, у якіх прапусціў 25 галоў. З камандай брамнік стаў чэмпіёнам Францыі.
БАТЭ – „Пяст”: вызначаны цэны на квіткі на матч Лігі чэмпіёнаў
Сталі вядомыя кошты квіткоў на лігачэмпіёнскі паядынак БАТЭ і польскага „Пяста”. Продажы стартуюць ў чацвер, 27 чэрвеня. Кошт квітка ў залежнасці ад катэгорыі будзе ад 4 да 14 рублёў. Гульня 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і „Пястам” адбудзецца на „Барысаў-Арэне” ў сераду, 10 ліпеня. Пачатак у 20.00.
Беларускае Радыё Рацыя
