Беларускія „пляжнікі” прайгралі палякам



Зборная Беларусі па пляжным футболе прайграла камандзе Польшчы з лікам 3: 4 у кваліфікацыі да чэмпіянату свету. Пачатак сустрэчы, якая адбылася ў Маскве на пляцоўцы стадыёна «Лужнікі», застаўся за беларусамі, якія пасля дакладных удараў Івана Канстанцінава і Дзяніса Самсонава выйшлі наперад. Але далей у матчы дамінавалі супернікі, якія паспяховей дзейнічалі ў нападзе. Беларускія футбалісты яшчэ перад матчам ведалі, што нават параза не апусціць іх у табліцы ніжэй за другое месца, якое гарантуе паездку на чэмпіянат свету ў Парагвай. Другую пуцёўку на чэмпіянат разыгралі Італія і Партугалія. Італьянцы абыгралі суперніка з лікам 4:3 і занялі першае месца ў адборачнай групе. Зборная Беларусі ўпершыню выйшла ў фінальную частку чэмпіянату свету па пляжным футболе. Фінальная частка сусветнага форуму з удзелам 16 лепшых каманд пройдзе з 21 лістапада па 1 снежня ў парагвайскім Асунсьёне.

БАТЭ патлумачыў пустыя месцы на матчы з «Русенборгам»

Прэс-служба БАТЭ патлумачыла, чаму на матч з „Русенборгам” прадалі ўсе квіткі, але аншлагу не было. „Паядынак з” Русенборгам „сапраўды быў sold-out – „не засталося ніводнага квітка ўжо да поўдня гульнявога дня. Нагадаем, што на гэтым матчы таксама былі сапраўдныя клубныя карты катэгорый „еўра”,” экстра „і „фан”, але па нейкіх прычынах частка месцаў у „Барысаў-Арэне” пуставала.

Таксама, згодна з рэгламентнымі дакументамі УЕФА, клуб-гаспадар абавязаны вылучыць заўзятарам прыезджай каманды не менш за 5% месцаў ад агульнай умяшчальнасці стадыёна. Ад „Русенборга” на сектары прысутнічала ўсяго 12 чалавек, у сувязі з гэтым вылучылі сектар G1 (378 месцаў), а квіткі на сектар G2 былі пушчаны ў продаж.

Варта дадаць, што „Русенборгу” была прапанаваная опцыя перасадзіць гэтыя 12 чалавек на месца 1-й катэгорыі ў сектар В3, але госці не пайшлі насустрач, тым самым пазбавіўшы БАТЭ без малога чатырох сотняў месцаў „, – прыводзіць словы прэс-службы tut.by.

«Матраснікі» разграмілі «каралеўскі клуб»

„Атлетыка” разграміў „Рэал” у мадрыдскім дэрбі, якое прайшло ў рамках Міжнароднага кубка чэмпіёнаў. Сустрэча, якая адбылася ў горадзе Іст-Ратерфорд (штат Нью-Джэрсі, ЗША), завяршылася з лікам 7: 3. У першым тайме падначаленыя Дыега Сімеоне забiлi пяць галоў у браму суперніка. Хет-трыкам адзначыўся Дыега Коста. Яшчэ па голу на свой рахунак запісалі Жаау Феліш і Анхель Карэа. Другая палова сустрэчы засталася за „Рэалам”. Каманда забіла тройчы намаганнямі Нача, Карыма Бензема і Хаўера Эрнандэса. У „Атлетыка” покер аформіў Коста, таксама голам адзначыўся Вітола. На 65-й хвіліне матчу паміж Костам і абаронцам „Рэала” Дані Карвахалем адбыўся канфлікт, вынікам якога сталі дзве чырвоныя карткі, паказаныя кожнаму з іх.

У таварыскім турніры таксама бяруць удзел англійскія „Манчэстар Юнайтэд” і „Тотэнхэм”, італьянскія „Ювентус”, „Фіярэнціна”, „Мілан” і „Інтэр”, а таксама партугальская „Бенфіка”. Асноўная частка матчаў праходзіць у ЗША. Таксама сустрэчы прымаюць Сінгапур, Англія, Уэльс, Кітай і Швецыя.

УЕФА прапануе выбраць лепшы гол сезона

УЕФА вызначыла 10 самых прыгожых галоў сезону, сярод якіх па выніках галасавання абярэ адзін лепшы. Разглядаліся толькі галы з турніраў УЕФА для клубаў і зборных. У лік намінантаў трапілі галы Ліянэля Месі, Івана Ракіціча, Крышціану Раналду і Педра Радрыгеса. Прагаласаваць можна толькі на партале UEFA.com. Галасаванне заканчваецца 9 жніўня апоўдні па цэнтральнаеўрапейскім часе. Ужо на наступны дзень будзе абвешчаны пераможца.

Беларускія дзюдаісты выступяць у Заграбе

Дзесяць беларускіх атлетаў выступяць на міжнародным турніры па дзюдо серыі Гран-пры, які стартуе ў харвацкім Заграбе. Сярод беларускіх хлопцаў за ўзнагароды прэстыжных спаборніцтваў пазмагаюцца Дзмітрый Мінько (вагавая катэгорыя 66 кг), Юнус і Юсуп Бекмурзаевы (абодва – вага 81 кг), Віктар Кляўсаў і Ягор Варапаеў (у вазе 90 кг), Мікіта Свірыд і Даніэл Мукете (у вазе – 100 кг) і Аляксандр Вахавяк (вага звыш 100 кг). У дзяўчат на татамі выйдуць Алеся Млечко і Ксенія Даніловіч (у вазе 52 кг). Удзел у турніры возьмуць 558 спартоўцаў з 87 краін.

Беларускае Радыё Рацыя