Беларускія плыўцы – прызёры эстафетаў чэмпіянату Еўропы



Беларускія плыўцы Павел Санковіч, Ілля Шымановіч, Яўген Цуркін і Антон Латкін заваявалі бронзавы медаль у камбінаванай эстафеце 4х50 м на чэмпіянаце Еўропы ў Капенгагене. Перамаглі ў эстафеце з сусветным рэкордам расейцы – 1 хвіліна 30,44 секуннды. Другое месца занялі італьянцы. Беларускі квартэт паказаў трэці вынік – 1 хвіліна 32,06 секунды.

Зборная Беларусі на кантынентальным форуме ў Капенгагене заваявала дзве ўзнагароды. Раней змешаны квартэт у складзе Паўла Санковіча, Ільі Шымановіча, Анастасіі Шкурдай і Юліі Хітрай здабыў срэбраную ўзнагароду.

Трэба дадаць, што знакамітая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя прапускала гэты чэмпіянат Еўропы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]