Беларускія сінхраністкі выступяць на Алімпійскіх гульнях



Беларускі дуэт па сінхронным плаванні Ірына Ліманоўская і Вераніка Есіповіч атрымаў права выступіць на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года, паведамілі ў прэс-цэнтры НАК Беларусі. На алімпійскім кваліфікацыйным турніры, які прайшоў у Рыа-дэ-Жанейра, беларускі ў другім крузе адборавых спаборніцтваў занялі чацвёртае месца. Падапечныя галоўнага трэнера Наталлі Сахарук саступілі толькі спартоўкам з Аргентыны, Вялікабрытаніі і Славакіі.

Усяго на Алімпіядзе за ўзнагароды будуць змагацца 24 дуэта. Паводле рэйтынгу 8 каманд (уключаючы Бразілію) выйшлі ў турнір напрамую. На кваліфікацыйным турніры, які завяршыўся у Рыа за месцы з 9 па 24 змагаліся 30 краін.