Беларускія тэнісісткі даведаліся суперніка ў плэй-оф



Жаночая зборная Беларусі па тэнісе даведалася суперніка ў плэй-оф I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Федэрацыі. Ім стала каманда з Вялікабрытаніі, якая адолела ў вельмі ўпартай барацьбе ў групе В ўкраінскіх тэнісістак.  Што тычыцца беларускай дружыны, то ў пятніцавым матчы з партугалкамі, які не меў турнірнага значання, падначаленыя Таццяны Пучак дамагліся чарговага поспеху. Вольга Гаварцова перамагла ў двух сэтах Марыю Жоао Коэлер – 6:3, 6:2, а наша пара Аляксандра Саснович / Вера Лапко была лепшай за дуэт Барбара Луж / Інэш Мурта – 6:4, 6:7, 6:2. Варта адзначыць, што ў гэтай сустрэчы беларуская каманда пацярпела першую паразу на турніры. Аляксандра Сасновіч саступіла Мішэль Ларчэр дэ Брыту – 4:6, 2:6. Такім чынам, агульны лік у матчы Беларусь – Партугалія – 2:1.

Першы нумар зборнай Беларусі Вікторыя Азаранка прапускала чарговы гульнёвы дзень. Трэнерскі штаб прадставіў тэнісістцы перадышку, хоць і прапанаваў ёй выйсці разам з іншымі дзяўчатамі на ранішнюю размінку.

Беларускае Радыё Рацыя