Беларускія тэнісісткі ў паўфінале сустрэнуцца з аўстралійскімі



Стала вядома, што ў паўфінале жаночага Кубку федэрацыі беларускія тэнісісткі сустрэнуцца з аўстралійскімі. Пасля таго, як Беларусь на выездзе адолела Германію 4-0, Аўстралія на сваім хатнім корце толькі ў апошняй сустрэчы вырвала перамогу ў ЗША – 3-2.

Матч Аўстралія – Беларусь пройдзе на зялёным кантыненце.

Галоўная сіла аўстралійскай дружыны – гэта Эшлі Барці, якая прынесла ў матчы з амерыканкамі два ачкі ў адзіночным разрадзе, а пасля вырашальнае ў пары з Прысцылай Хон. Акрамя іх за Аўстралію ў матчы з амерыканкамі выступалі таксама Дар’я Гаўрылава (47-я ракетка свету) і Кімберлі Бёрэл.

У Беларусі наступны склад: Арына Сабаленка (9-я ракетка свету), Аляксандра Сасновіч (33-я), Вікторыя Азаранка (48-я), Вера Лапко (60-я) і Лідзія Марозава (апошняя спецыялізуецца на парных матчах).

Беларускае Радыё Рацыя