Беларускія тэнісісткі выбылі з турніру ў Пекіне



Беларускія тэнісісткі 30 верасня пацярпелі паразы і не здолелі прабіцца ў асноўную сетку буйнога турніру катэгорыі „Прэм’ер” ў Пекіне (прызавы фонд – $ 6,3 млн).

У паядынку другога кваліфікацыйнага раўнда Аляксандра Сасновіч, якая займае 102-е месца ў сусветным рэйтынгу, ва ўпартай барацьбе саступіла прадстаўніцы ЗША Варвары Лепчанка (76-ы нумар рэйтынгу WTA). Разграміўшы суперніцу ў першым сэце з „сухім” лікам 6:0, Сасновіч затым згубіла ініцыятыву і прайграла дзве партыі запар – 3: 6, 4:6. На старце кваліфікацыі Аляксандра Сасновіч была мацней расейскай тэнісісткі Алы Кудраўцавай (378) – 6:3, 6:0.

Яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка (119) зачахліла ракетку пасля першага круга, прайграўшы 30 верасня амерыканскай тэнісістцы Крысціне Макхэйл (79) – 6:1, 1:6, 4:6.

belta.by