Беларускія тэнісісткі засталіся на сваіх месцах



Вядучыя беларускія тэнісісткі захавалі свае пазіцыі ў абноўленым сусветным рэйтынгу. Арына Сабаленка займае 11-е месца, маючы 4045 ачкоў, на два радкі ніжэй Вікторыя Азаранка, у якой 3426 балаў, у Аляксандры Сасновіч 798 ачкоў і 92-я пазіцыя. Лідыруе Эшлі Барці з Аўстраліі.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) беларус Ягор Герасімаў, які дабраўся на мінулым тыдні да чвэрцьфіналу турніру ў Нур-Султане, падняўся з 83-га на 77-е месца. У Іллі Івашка 115-я пазіцыя, Уладзімір Ігнацік займае 330-е месца. Першае месца ў мужчын у Новака Джокавіча з Сербіі.

Аляксей Шпілеўскі і Дзяніс Палякоў сталі чэмпіёнамі Казахстана

У матчы 17-га тура казахстанскай прэм’ер-лігі „Кайрат” абыграў „Ардабасы” – 3:1 У алмацінцаў беларус Дзяніс Палякоў з’явіўся на полі на 60-й хвіліне. Такім чынам, каманда Аляксея Шпілеўскага стала недасягальнай для канкурэнтаў і ўпершыню за 16 гадоў стала чэмпіёнам краіны. Гэта трэці тытул для „Кайрата”.

Ілля Івашка паспяхова стартаваў на турніры ў нямецкім Экентале

Другая ракетка Беларусі Ілля Івашка (115 АТП) выйшаў у другі круг адзіночнага разраду на турніры ў Экентале (Германія) з прызавым фондам каля 90 тысяч еўра. У 1/16 фіналу ён у дзвюх партыях абыграў немца Дастына Браўна (256) – 6:2, 7:5. Наступным супернікам Івашка стане аўстрыец Юрый Радзівонаў (143)

Аляксандр Шкурынскі па заканчэнні сезона зменіць „Мяшкоў Брэст” на „Нант”

Расейскі гандбаліст „Мяшкоў Брэст” Аляксандр Шкурынскі працягне кар’еру ў „Нанце”. У французскі клуб ён пяройдзе па завяршэнні цяперашняга сезону. Кантакт Шкурынскага з „Нантам” уступіць у сілу наступным летам. Французы даўно выяўлялі цікавасць да расейскага гульца, – адзначае „Хуткі цэнтр”.

„Уралачка”, якую трэніруе Мікалай Карполь, знялася з Лігі чэмпіёнаў

„Уралачка-НТМК” з Свярдлоўскай вобласці знялася з Лігі чэмпіёнаў з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў рэгіёне і свеце, – інфармуе афіцыйны сайт жаночага валейбольнага клуба. Уралачку трэніруе беларус Мікалай Карполь. Ліга чэмпіёнаў павінна прайсці ў новым фармаце. Раней на групавым этапе каманды гулялі адзін з адным па два матчы дома і на выездзе, але ў сувязі з пандэміяй каронавіруса Еўрапейская канфедэрацыя валейбола змяніла схему правядзення этапы. Матчы турніраў пройдуць у „бурбалках”, кожны тур прыме адзін горад.

Кіеўскі „Будзівельнік” у поўным складзе заразіўся каронавірусам

Усе баскетбалісты кіеўскага „Будзівельніка” здалі станоўчыя тэсты на каронавірус, – паведаміла прэс-служба клуба. Украінская каманда сыходзіць на каранцін на бліжэйшыя некалькі тыдняў. „Будзівельнік” набраў 47 ачкоў у 28 матчах і займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Украіны, адстаючы ад лідара „Дняпра” на шэсць ачкоў.

Беларускае Радыё Рацыя