Беларускія тэнісісткі згуляюць са Славакіяй за права застацца ў Сусветнай групе КФ



Беларускія тэнісісткі згуляюць са Славакіяй за права застацца ў Сусветнай групе Кубка Федэрацыі.

У выніку жараб’ёўкі, праведзенай 13 лютага ў Лондане, гаспадаром маючага адбыцца матчу стала зборная Беларусі. Сустрэча пройдзе 21-22 красавіка ў Менску.

Беларускія і славацкія тэнісісткі ў ліпені 2004 года сустракаліся ў Браціславе на гэтай жа стадыі Кубка Федэрацыі, і тады гаспадыні былі мацнейшымі – 4:0. У сусветным камандным рэйтынгу зборная Беларусі займае цяпер 4-е месца, Славакія знаходзіцца на 11-й пазіцыі.

На старце сезона беларускі ўступілі ў мінулыя выхадныя на корце менскай „Чыжоўка-Арэны” камандзе Германіі з лікам 2:3. Славачкі прымалі расеянак і дабіліся перамогі – 4:1.

Таксама 21 і 22 красавіка вызначацца ўдзельнікі фінальнага матчу Кубка Федэрацыі-2018. Зборная Германіі прыме на сваёй пляцоўцы саперніц з Чэхіі, французскія тэнісісткі ў сябе дома будуць сапернічаць з дзеючай уладальніцай трафея – камандай ЗША. У мінулым годзе амерыканкі адолелі ў вырашальным матчы беларусак – 3:2. Фінал цяперашняга розыгрышу адбудзецца 10-11 лістапада.

belta.by