Беларускія валейбалісты перамаглі партугальцаў



Валейбалісты зборнай Беларусі выйгралі ў партугальцаў ў матчы залатой Еўралігі

Валейбалісты зборнай Беларусі выйгралі 3:2 ў партугальцаў ў заключным матчы другога тура залатой Еўралігі, які завяршыўся ў Партугаліі. У пераможцаў 21 ачко на рахунку Максіма Шкрэдава. Арцём Масько зарабіў 15 ачкоў. Зборная Беларусі заняла ў групе С другое месца з трыма перамогамі і такой жа колькасцю паразаў, зарабіўшы сем пунктаў. Першынствавалі валейбалісты Турцыі. Менавіта яны і згуляюць у „фінале чатырох” залатой Еўралігі.

Максім Недасекаў выйграў золата на міжнародным турніры ў Нідэрландах

Беларускі скакун у вышыню Максім Недасекаў заняў першае месца па выніках „залатога” этапу Кантынентальнага тура World Athletics, які праходзіў у Нідэрландах. Беларускі спартовец узяў вышыню 2 м 24 сантыметры, паўтарыўшы свой лепшы вынік у сезоне. Будучы ў ролі пераможцы Максім Недасекаў замовіў вышыню 2 м 30 см, аднак на гэты раз яна не скарылася.

„Вітэн” першым выйшаў у фінал чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Аршанскі „Вітэн” ў другі раз запар выйшаў у фінал чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. У трэцім паядынку паўфінальнай серыі чэмпіёны краіны разграмілі на сваёй пляцоўцы гомельскі БЧ 11:4. Ужо пасля першай паловы сустрэчы аршанцы выйгравалі з перавагай у пяць мячоў – 6:1. У другім тайме гульня таксама праходзіла з вялікім перавагай гаспадароў, якія ўпэўнена перамаглі з розніцай у сем мячоў. У іншай паўфінальнай пары з лікам 2:1 лідыруюць спартоўцы „Сталіцы”. Наступны паядынак з гомельскім ВРЗ за выхад у фінал адбудзецца 8 чэрвеня ў Менску. У мінулым чэмпіянаце Беларусі залатыя медалі заваявалі спартоўцы „ВітЭн”, якія перамаглі ў фінальнай серыі ВРЗ.

Вікторыя Азаранка прайграла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату

Беларуска Вікторыя Азаранка не здолела прабіцца ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе. У 1/8 фіналу экс-першая ракетка планеты саступіла ў трохсэтавым паядынку расійскай тэнісістцы Анастасіі Паўлючэнкавай – 7:5, 3:6, 2:6. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 10 хвілін.

Два медалі выйгралі беларускія экіпажы на ЧЕ па веславанні на байдарках і каноэ

Залаты і срэбраны медалі выйгралі беларускія экіпажы на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ ў Познані. У гонках мужчынскіх байдарак-двоек не было роўных Уладзіславу Літвінаву і Дзмітрыю Натынчыку. Срэбранымі медалямі скарбонку беларускай дружыны папоўніў беларускі экіпаж байдаркі-чацвёркі ў складзе Маргарыты Махневай, Вольгі Худзенкі, Надзеі Папок і Марыны Літвінчук.

Карына Дземінская выйграла срэбра ЧЕ па стральбе з лука

Беларуска Карына Дземінская выйграла срэбра чэмпіянату Еўропы па стральбе з класічнага лука, які праходзіць у турэцкай Анталлі. У фінале беларуская спартоўка аспрэчвала золата з францужанкай Лізай Барбелін, але на гэты раз выйграць Карыне Дземінскай не ўдалося. Варта адзначыць, што жаночая каманда па стральбе з лука на маючых адбыцца гульнях Алімпіяды ў Токіа выступіць у індывідуальным заліку і камандных спаборніцтвах.

Каралёк стаў адзіным гульцом „Кельцэ„, уключаным ў сімвалічную зборную сезона ў Польшчы

Лінейны зборнай Беларусі і „Кельцэ” Арцём Каралёк названы адным з лепшых гульцоў чэмпіянату Польшчы па гандболе. У заключным матчы сезону каманда беларуса справілася з „Віслай” у серыі пасляматчавых пенальці — 33:32. Акрамя Каралька з чэмпіёнскага складу „Кельцэ” у сімвалічную зборную сезону не трапіў ніхто.

Перэс стаў пераможцам „Гран-пры Азербайджана”

Прадстаўнік „Рэд Бул” Серхіа Перэс стаў пераможцам гонкі шостага этапа сезона-2021 „Формулы-1” „Гран-пры Азербайджана”. Другім стаў Себасцьян Фетэль з „Астан Марцін”, трэцім фінішаваў П’ер Гаслі з „Альфа Таура„.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя