Беларускую федэрацыю хакея ўзначаліў вясляр Аляксандр Багдановіч



Новым кіраўніком федэрацыі хакея Беларусі стаў Аляксандр Багдановіч. Яго абралі 8 кастрычніка на пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК). 

Багдановіч не хакеіст, а вясляр. У 2008 годзе ён стаў чэмпіёнам Алімпіяды ў Пекіне. Ён з’яўляецца чальцом выканкама НАК Беларусі, старшынёй камісіі спартоўцаў НАК Беларусі.

Яго папярэднік Дзмітрый Баскаў  быў дыскваліфікаваны Міжнароднай федэрацыяй хакея на пяць гадоў і адхілены ад усіх відаў хакейнай дзейнасці і на нацыянальным, і на міжнародным узроўні. Дысцыплінарны камітэт правёў расследаванне і выявіў, што Баскаў парушыў кодэкс паводзін федэрацыі: пагражаў беларускім спартоўцам і дыскрымінаваў іх за палітычныя перакананні, а таксама злоўжываў сваімі службовымі паўнамоцтвамі для падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі. 

Пасля гэтага Баскаў пакінуў пасаду ў ФХБ, а Лукашэнка прызначыў яго ў Савет Рэспублікі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: НАК Беларусі