Беларусы дамагліся дзвюх перамог на ЧЕ па кёрлінгу



Мужчынская зборная Беларусі па кёрлінгу здабыла дзве перамогі на старце чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне Б у Таліне.

Каманда ў складзе Паўла Пятрова, Яўгена Тамковіча, Дзмітрыя Рудніцкага, Аляксея Смотрына і скіпа (капітана) Ільі Шаламіцкага ў першым туры ў групе В была мацнейшай за Данію – 8:7, якой раней наша зборная на турнірах двойчы саступала. Далей была параза ад Славеніі – 6:9. Зноў увайсці ў лік лідараў турніру беларусам дазволіў поспех над камандай Ізраіля – 7:6.

Турнірнае становішча: Аўстрыя – 2 перамогі (3 матчы), Беларусь – 2 (3), Англія – 2 (3), Літва – 2 (3), Уэльс – 2 (3), Данія – 1 (3), Славенія – 1 (3), Ізраіль – 1 (3).

Чарговую гульню беларуская зборная правядзе 19 лістапада з супернікамі з Англіі. У групе А лідзіруюць каманды Чэхіі і Іспаніі.

Па чатыры лепшыя зборныя з дзвюх груп выйдуць у плэй-оф, а фіналісты дывізіёна Б атрымаюць права згуляць у дывізіёне А у наступным сезоне.

belta.by