Беларусы фінішавалі 11-і ў змешанай эстафеце ў Швецыі



Беларускія біятланісты фінішавалі 11-мі ў змешанай эстафеце на першым этапе Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе.

Надзея Скардзіна і Дар’я Домрачава правялі пачатак гонкі на высокім узроўні. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка перадала эстафету Сяргею Бачарнікаву на шостым месцы. Аднак беларусу было складана ўтрымацца па скорасці з лідарамі сусветнага біятлона, а штрафны круг пры стральбе стоячы і зусім развеяў усе надзеі на прызавое месца. Уладзімір Чапелін, які завяршаў гонку ў зборнай Беларусі, таксама атрымаў адзін штрафны круг. У выніку беларуская каманда размясцілася ў падагульняючым пратаколе на адзінаццатым радку пратакола – + 2 мін 40,9 сек (2+11).

Першае месца ў Эстэрсундзе заняла нарвежская каманда. Сярэбранымі прызёрамі стала каманда Італіі – +5,3 сек (1+6). Бронзавую ўзнагароду заваявалі біятланісты Германіі – + 6,4 сек (0+10).

Першы этап Кубка свету па біятлоне прадоўжыцца індывідуальнай гонкай на 15 км у жанчын.

belta.by