Беларусы не трапілі ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы па міні-футболе



Зборная Беларусі па міні-футболе заняла 3-е месца ў кваліфікацыйнай групе А і не прайшла ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы.

Для таго, каб фінішаваць другімі, беларусам 11 красавіка трэба было перамагчы каманду Нідэрландаў. Але гэтага не адбылося – сапернікі вялі ў ліку, беларусы даганялі. У выніку сустрэча завяршылася ўнічыю – 3:3. У складзе зборнай Беларусі галы забілі Сяргей Сілівончык, Уладзімір Жыгалка і Сяргей Крыкун. Гэты рэзультат задаволіў гаспадароў турніру – грузінаў, якія ў заключным паядынку разышліся мірам з пераможцам групы камандай Італіі, – 2:2.

У першым матчы турніру ў Тбілісі падапечныя Андрэя Толмача прайгралі зборнай Італіі 1:2, у другім згулялі ўнічыю з грузінскай камандай – 1:1. У мінулыя гады зборная Беларусі толькі аднойчы, у 2010-м, змагла прабіцца ў фінальны этап кантынентальнага першынства.

Падагульняючае становішча: Італія – 7 ачкоў (розніца мячоў – 8-5), Грузія – 3 (4-4), Беларусь – 2 (5-6), Нідэрланды – 2 (6-8).

Такім чынам, італьянцы атрымалі пуцёўку ў фінальную стадыю ЧЕ-2018, а каманда Грузіі згуляе ў плэй-оф. Акрамя Італіі пуцёўкі ў Славенію ўжо забяспечылі сабе каманды Іспаніі, Партугаліі, Казахстана і Расіі. У дзвюх групах спаборніцтвы завяршыліся 11 красавіка.

У фінальную стадыю кантынентальнага першынства, якая пройдзе ў пачатку 2018 года ў Любляне, непасрэдна выйдуць пераможцы 7 кваліфікацыйных груп. Каманды, якія зоймуць другія месцы, і лепшая з тых, што фінішавалі трэцімі ў матчах плэй-оф, разыграюць яшчэ 4 пуцёўкі ў фінал.

belta.by