Беларусы не выйшлі ў фінальную частку Еўрабаскету



Мужчынская зборная Беларусі страціла шанцы прабіцца ў фінальную стадыю Еўрабаскету-2015. У перадапошнім матчы кваліфікацыйнай групы “D” беларускія баскетбалісты на пляцоўцы менскага Палацу спорту па ўсіх кампанентах саступілі гасцям з Бельгіі – 73:99. У беларусаў самым выніковым стаў ветэран каманды Аляксандр Кудраўцаў, у якога 20 ачкоў. У заключным туры адборавых спаборніцтваў беларуская зборная згуляе ў гасцях у македонцаў. Пакуль невядома, дзе менавіта 24 лепшыя баскетбольныя дружыны Старога Свету разыграюць узнагароды. Раней права правесці вырашальную стадыю чэмпіянату Еўропы атрымала Украіна, але па вядомых прычынах яна адмовілася ад яго, а новае месца правядзення будзе вызначана на восеньскім кангрэсе ФІБА.

Беларускае Радыё Рацыя